- ААТ "Вітрайбыт"
- 15.01.2026
У рамках адзінага дня інфармавання, прысвечанага ключавым аспектам Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, у
ААТ “Вітрайбыт” адбылася сустрэча з працоўным калектывам.
З прывітальным словам да работнікаў звярнуўся намеснік старшыні Віцебскага раённага выканаўчага камітэта Валерый Самусеў. Ён падкрэсліў, што ключавая канцэпцыя новай пяцігодкі - гэта фарміраванне самадастатковай і канкурэнтаздольнай дзяржавы, у якой кожны грамадзянін, кожнае прадпрыемства і кожны працоўны калектыў адыгрываюць важную ролю.
На сустрэчы таксама былі падведзены вынікі работы ААТ "Вітрайбыт" за 2025 год і намечаны перспектывы развіцця на 2026-ы і наступныя гады.